LibRar.Org.Ua — Бібліотека українських авторефератів

Загрузка...

Головна Філологічні науки → Лексіка сацыяльнай накіраванасці в беларускіх граматах ранняга перыяду

УДК 801.3.26 (09)

Т.М. Казачэнка

ЛЕКСІКА САЦЫЯЛЬНАЙ НАКІРАВАНАСЦІ Ў БЕЛАРУСКІХ ГРАМАТАХ ранняга перыяду

У статті аналізується лексика білоруської мови у період формування білоруської народності – за ткстами кацелярсько-юридичних документів (час ХІV – поч.XVI ст.), тісно пов'язаними з мовною практикою того часу. Показано, що в основі своїй ця лексика – питома білоруська, позначена етимологічною однорідністю

Беларуская пісьменнасць ХІV – пачатку ХVІ ст. была абмежавана ў асноўным граматамі, якія паводле зместу і службовага прызначэння падзяляліся на дагаворныя, дарчыя, духоўныя, ахоўныя, купчыя, укладныя, устаўныя і інш. Вызначаючыся шырокім ахопам рэчаіснасці, цесна звязаны з жывой моўнай практыкай таго часу, гэты жанр канцылярска-юрыдычнай дакументацыі з'яўляецца каштоўнай крыніцай для вывучэння лексічных сродкаў, што ў перыяд фарміравання беларускай народнасці былі ў актыўным ужытку не толькі прывілеяваных, але і ніжэйшых слаёў насельніцтва Вялікага княства Літоўскага.

Сярод вядомых нам юрыдычных дакументаў ранняга перыяду найбольш змястоўным выглядае збор полацкіх грамат [1]. Асабліва багатым намінацыйным матэрыялам прадстаўлены тут прадметна-тэматычныя групы слоў, якія характарызуюць тагачасныя сацыяльныя адносіны.

У тэматычнай групе слоў, што аб'ядноўвае лексіку грамадска-палітычнай сферы, прыкметную падгрупу складаюць назвы службовых асоб вышэйшага рангу. Найбольшай ужывальнасцю сярод іх вылучаецца слова господаръ /осподаръ/ 'вялікі князь /найвышэйшы княжацкі тытул у Вялікім княстве Літоўскім/'. У сінанімічныя адносіны з гэтай намінацыяй уступае словазлучэнне великий князь, а часам і лексема король, паколькі некаторыя польскія манархі займалі вярхоўную кіруючую пасаду і ў Вялікім княстве Літоўскім. Сведчаннем сказанага можа служыць наступны прыклад: мне дей господар король и великий князь тых людей ис тою землею дал [1, т. ІІІ, с.5].

Што датычыць слова князь без эпітэта великий, то яно ўжываецца для абазначэння ўладальніка ўдзельнага княства ў складзе дзяржавы: держить братъ нашъ князь Скирикгаило оу Литовьской земли княженье Троцкое [1, т.1, с.51].

Для намінацыі іншых службовых асоб вышэйшага рангу ў полацкіх граматах выкарыстоўваюцца лексемы бурмистръ 'выбарны галава адміністрацыйнага органа гарадскога самакіравання – рады /магістрата/' воевода 'кіраўнік мясцовай адміністрацыі ў ваяводстве, военачальнік горада і гарадской акругі', войтъ 'cлужбовая асоба, якая ўзначальвала мясцовае кіраванне', гетманъ 'камандуючы войскамі ў краіне або ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы', городничый 'камендант замка /горада/; начальнік замкавага суда', канцлеръ 'кіраўнік канцылярыі вялікага князя, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі', конюший 'прыдворны, які адказваў за велікакняжацкія табуны і стайні', маршалокъ 'вышэйшая службовая асоба, якая наглядала за парадкам і этыкетам пры двары вялікага князя, старшынствавала на пасяджэннях рады', наместникъ /намесникъ/'cлужбовая асоба мясцовага кіравання', подскарбий 'прыдворны, які загадваў дзяржаўным скарбам', подчаший 'прыдворны, які загадваў спіртнымі напіткамі', староста 'cлужбовая асоба, якая кіравала адміністрацыйнай акругай /паветам/', хоружый 'службовая асоба, якая кіравала арганізацыяй баярскага і шляхецкага апалчэння ў час вайны' .

Асобную падгрупу ўтвараюць назвы падначаленых службовых асоб па іх адміністрацыйных пасадах, выканаўчых функцыях. Аб высокай ступені развіцця гэтай часткі старабеларускага слоўніка сведчаць ужытыя ў даследаваных граматах найменні биричъ /борецъ/ 'зборшчык падаткаў', бобровничый 'службовая асоба, якая наглядала за гадоўляй баброў і паляваннем на іх', восковничый 'чыноўнік, які займаўся зборам таможных даходаў з вывазу за граніцу воску', врадникъ /врядникъ/ службовая асоба ва ўрадах Вялікага княства Літоўскага', высланникъ 'пасланец', гонецъ 'ганец', дворанинъ /дворянинъ/ шляхціц, які служыў пры двары вялікага князя або буйнога феадала', десятникъ 'службовая асоба, у веданні якой было дзесяць гаспадарчых адзінак', дьякъ 'памочнік пісара', коморникъ 'чыноўнік, які вырашаў дробныя межавыя спрэчкі', лентвойтъ 'памочнік войта ў гарадах, якія атрымалі магдэбургскае права', ловчый 'службовая асоба пры дварах вялікага князя, ваяводы, старасты, якая распараджалася паляваннем', мерничый 'службовая асоба, якая вымярала зямельныя надзелы, устанаўлівала межавыя знакі', охмистръ 'дварэцкі', писарь 'пісарь', подвойский 'памочнік урадніка, які ахоўваў маёнткі шляхціцаў-апалчэнцаў ў час вайны', подтивунъ 'памочнік цівуна', посолъ 'пасол', путникъ 'пасыльны па службовых справах', радца /рядца/ 'член гарадской рады /магістрата/', секретарь 'сакратар', старецъ 'выбарная асоба сялянскага самакіравання', тивунъ 'службовая асоба мясцовай або дваровай адміністрацыі, якая кіравала гаспадарчымі справамі'.

Пашыраны ў полацкіх граматах таксама асабовыя намінацыі, якія вызначаюць сацыяльнае становішча прадстаўнікоў грамадства, сведчаць аб іх месцапражыванні. Да ліку іх адносяцца такія словы, як бояринъ 'ваенна-служылы землеўладальнік', державца 'часовы ўладальнік і аканом дзяржаўнага маёнтка, адначасова начальнік мясцовага дзяржаўнага кіравання', закладень 'цяглец, які перайшоў на службу да феадала', земецъ 'мясцовы жахар, уладальнік невялікага зямельнага надзелу', земянинъ /земенинъ/ 'ваенна-служылы землеўладальнік, васал вялікага князя ці магната', мещанинъ /местичъ/ 'гараджанін', огородникъ 'селянін, які пасяляўся на невялікай дзялянцы зямлі і выконваў вызначаныя павіннасці', одноземецъ 'зямляк', панъ 'прадстаўнік прывілеяваных слаёў грамадства', подворникъ 'маламаёмасны чалавек, які пасяліўся ў двары феадала', подданый 'падданы', слуга 'слуга', тяглецъ /теглицъ/ 'феадальна-залежны селянін, які абкладаўся дзяржаўным цяглом; цяглец', холопъ 'прадстаўнік прыгнечанага сялянства, прыгонны селянін'.

Да разгледжанага разраду лексічных адзінак можна аднесці таксама лексемы са зборнай семантыкай накшталт поспольство 'насельніцтва горада', холопья 'прыгоннае сялянства', челядь 'катэгорыя залежных ад феадалаў людзей, якія звычайна не мелі зямельных надзелаў і жылі ў дварах феадалаў', чернь 'асноўная маса насельніцтва гарадоў – дробныя гандляры, рамеснікі, іншыя групы працоўнага насельніцтва'.

Канкрэтнае ўяўленне аб арганізацыі дзяржаўнага кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім, выканаўчай дзейнасці чыноўніцкага апарату, тагачасным адміністрацыйным падзеле, унутрыдзяржаўных і міжнародных адносінах даюць словы воеводство 'ваяводства; праўленне ваяводы', война 'вайна', войтовство 'пасада войта', волость 'воласць', вольность 'прывілея', городъ 'горад', декретъ 'пастанова ўрада, якае мае сілу закона', держава 'дзяржава', дозволенье 'дазвол', законъ 'закон, сукупнасць прадпісанняў', замокъ 'замак', княженье 'княжанне', княжство /князство/ 'княства', корона 'каралеўства', место 'горад', моистатъ 'каралеўская ўлада', моцъ 'моц; правамоцнасць', обычай 'звычай, традыцыя', острогъ 'умацаваная частка горада', панованье 'панаванне', панство 'дзяржава' паны рада 'вышэйшы орган дзяржаўнай улады у Вялікім княстве