LibRar.Org.Ua — Бібліотека українських авторефератів

Загрузка...

Головна Філологічні науки → Лексіка сацыяльнай накіраванасці в беларускіх граматах ранняга перыяду

Літоўскім', поветъ 'павет', послушенство 'паслухмянасць', посольство 'пасольства', постановенье 'пастанова', ратуша 'ратуша', росказанье 'загад', сведомье 'веданне; інфармаванасць', служба 'служба; галіна заняткаў', соймъ /суемъ, съемъ/ 'сейм', тивунство 'пасада цівуна', тытулъ 'тытул', украина 'ускраіна, правінцыя', урядъ /врядъ/ 'урад', устава 'закон, прадпісанне', ухвала 'пастанова', чоломбитье /чолобитье/ 'чалабіцце'.

Асобнай падгрупай выступаюць лексічныя адзінкі, якія характарызуюць з'явы і падзеі грамадскага жыцця, сведчаць аб узаемаадносінах паміж людзьмі, у прыватнасці такія словы, як безправье 'беззаконнасць, самавольства',

безчестье 'знявага', бой 'бойка; збіванне, нанясенне пабояў', втискъ 'уціск', згода 'згода', злоба 'злосць', избытокъ 'cамавольства, дрэнны ўчынак', кгвалтъ /квалтъ/ 'гвалт, насілле', кривда 'крыўда', любовь 'пачуццё глыбокай прыхільнасці', милость 'літасць; ветлівы зварот да высокапастаўленай асобы', миръ 'мір', нагабанье 'прымус, уціск', насильство /насилье/ 'насілле', незгода /незгодность/ 'нязгода, разлад', нелюбовь /нелюбье/ 'непрыязныя адносіны, непокой /невпокой/ 'неспакой', несправедливость 'несправядлівасць', обида 'крыўда', побитье 'збіванне', поздровенье 'прывітанне', поклепство 'узвядзенне паклёпу', покой /впокой, упокой/ 'спакой', похвалка 'пагроза', приязнь 'прыязнасць', приятельство 'сяброўства', розмирье 'парушэнне мірнага дагавору', росторжка 'разлад, сварка', соромота 'ганьба, сорам', справедливость 'справядлівасць', учинокъ /вчинокъ/ 'учынак'.

Наяўная ў ранніх беларускіх граматах юрыдычна-прававая лексіка ўключае як тэрміны спецыяльнага характару, так і словы, якія абазначаюць разнастайныя паняцці і рэаліі з галіны следча-выканаўчай дзейнасці. Сярод гэтых намінацыйных сродкаў вылучаюцца перш за ўсё назвы афіцыйных судовых асоб, судовых выканаўцаў, удзельнікаў судовага працэсу, злачынцаў накшталт децкий /децский/ 'судовы выканаўца', ездокъ 'асоба, якая несла службу, звязаную з раз'ездамі па судовых справах', збродень 'злачынец', злодей 'злодзей', зрядца 'здраднік', истецъ 'ісцец', подсудокъ 'памочнік суддзі', светокъ 'сведка', судья 'суддзя', тать 'злодзей, грабежнік', убийца 'забойца'.

Тагачасны ўзровень развіцця прававых норм раскрываюць таксама словы, звязаныя з абазначэннем агульных і прыватных паняццяў судаправядзення, мер і спосабаў пакарання, канкрэтныя назвы са сферы выканаўчай і следчай дзейнасці судовых органаў. У ліку іх найбольш ужывальнымі з'яўляюцца такія лексічныя адзінкі, як вырокъ 'прыгавор суда па крымінальнай ці рашэнне па грамадзянскай справе', выступъ 'злачынства', дело 'разбор судовай справы', доводъ 'довад, доказ', жалоба 'скарга', избродня 'злачынства', казнь 'турма', каранье 'пакаранне', нятство /няцтво/ 'зняволенне', ортель 'пастанова гарадскога суда', отпоръ 'адказ у судзе на абвінавачванне', отправа 'выкананне судовага прыгавору', порука /парука/ 'парука, паручыцельства', право 'права', присяга 'прысяга', проступка 'злачынства', присудъ 'судовая ўстанова; прысуд', сведецтво /сведецство/ 'сведчанне', сознанье 'прызнанне', справа 'справа; судовае пасяджэнне', судъ 'суд', татьба 'крадзеж, грабеж', турма 'турма', тяжа 'цяжба'.

Некаторыя звесткі аб ступені распрацоўкі тагачаснай канцылярскай тэрміналогіі можна атрымаць на аснове назваў дакументацыі, частак дакументаў, копій і вытрымак з іх, у прыватнасці такіх, як выписъ ' выпіска з дакумента', грамота 'грамата', листъ 'афіцыйны дакумент', отписъ 'пісьмовае сведчанне, распіска', привилей 'урадавы ўказ, прывілея', списъ /списокъ/ 'спіс', члонокъ 'параграф, пункт'.

Разгледжаная грамадска-палітычная і юрыдычная лексіка не вызначаецца этымалагічнай разнастайнасцю. У сваёй аснове яна спрадвечна беларуская. Нешматлікія ж запазычанні, якія сустракаюцца у полацкіх граматах ХІV – пачатку ХVІ ст., абмяжоўваюцца пераважна паланізмамі вырокъ, державца, замокъ, збродень, земянинъ, зрядца, коморникъ, конюший, листъ, ловчый, место, моцъ, нагабанье, панъ, подвойский, подданый, подскарбий, подчаший, поспольство, похвалка, радца, сведомье, соймъ, устава, ухвала, хоружый, члонокъ, а таксама перададзенымі праз польскае пасрэдніцтва германізмамі бурмистръ, войтъ, гетманъ, канцлеръ, кгвалтъ, лентвойтъ, маршалокъ, ортель, охмистръ, рада, ратуша, турма, лацінізмамі декретъ, корона, моистатъ, привилей, секретарь, тытулъ, чэшскім па паходжанню словам мещанинъ.

У радзе адлюстраваных раннімі беларускімі граматамі намінацый сацыяльнай накіраванасці можна назваць таксама некалькі слоў іншамоўнага паходжання, якія не маюць непасрэдных адносін да характарыстыкі грамадскага ладу і адміністрацыйна-кіраўнічай структуры Вялікага княства Літоўскага, а з'яўляюцца тэрмінамі, звязанымі з грамадска-палітычным жыццём у іншых краінах. Так, непасрэднае дачыненне да грамадскага жыцця прыбалтыйскіх немцаў маюць экзатызмы кундоръ /кунтуръ, кунтырь/ 'чын у рыцарскім ордэне,' местерь /мештерь/ 'магістр ордэна', офмештерь ' маршалак пры двары магістра', ратманъ /ратманинъ/ 'член рыжскага магістрата', ридель 'рыцар'.

У якасці абазначэння аднаго з прадстаўнікоў улады ў Маскоўскай дзяржаве выступае лексема окольничий 'гарадскі суддзя'.

У параўнанні з грамадска-палітычнай і юрыдычна-прававой лексіай назвы рэалій і паняццяў эканамічнай, фінансавай і камерцыйнай сферы займаюць у полацкіх граматах больш сціплае месца. Фактычна гэты асартымент намінацый абмяжоўваецца лексічнымі адзінкамі близкость 'права на маёмасць, якое выцякае з роднасці', вечность 'бестэрміновае права валодання', дедина 'спадчына ад дзеда', дедичъ 'спадчыннік дзедавай маёмасці', закладъ 'маёмасць, часова аддадзеная за пазыку', зарука 'грашовае падмацаванне згоды', именье 'маёнтак', кормникъ 'гандляр харчовымі прадуктамі', купля 'куплены ўчастак зямлі', опека 'апека', отчичъ 'спадчыннік бацькавай маймасці', пожитокъ 'пажытак, карысць', ринокъ 'рынак', статокъ 'рэчы, маёмасць', сума 'сума', торговля 'гандаль'.

Да гэтай групы лексічных сродкаў прымыкаюць назвы падаткаў, гандлёвых пошлін і адміністрацыйна- судовых плацяжоў накшталт вина 'штраф за няяўку ў суд і іншыя прававыя парушэнні', головщына 'плата за забойства, за нанясенне ран', дань 'падатак, пабор рознага віду', навязка 'грашовая кампенсацыя', пересудъ 'плата за разгляд судовай справы', прометъ 'штраф', стацея 'сродкі на ўтрыманне праезджых службовых асоб', цыншъ 'арэндная плата чынш', явка 'плата замест з'яўлення па выкліку'.

З пералічаных сацыяльна-эканамічных лексем толькі нямецкія па паходжанню ринокъ і цыншъ і лацінскія стацея і сума былі запазычаны праз пасрэдніцтва польскай мовы.

Такім чынам, на падставе даследаванага лексічнага матэрыялу можна сцвярджаць, што ў галіне сацыяльнай лексікі беларуская мова ранняга перыяду свайго развіцця не адчувала яшчэ істотнага іншамоўнага ўздзеяння, узбагачаючы камунікатыўныя сродкі ў асноўным за кошт словаўтварэння на базе ўсласнага караняслова.

ЛІТАРАТУРА

  • Полоцкие грамоты ХІІІ – начала ХVІ вв., т. І –ІV. М., 1977 – 1982


    Козаченко Тетяна Михайлівна – кандидат філологічних наук, доцент Мозирського педагогічного інституту (Республіка Білорусь).

    Наукові інтереси:

    • Лексика білоруської мови польсько-литовської доби (історичний аспект).


  •